| Вернуться на исходную страницу

Наши будни

"Ой, ладачкі-ладкі, надышлі Калядкі..."

Прыйшла Каляда,

дзверы адчыняйце!

Калядоушчыкаў у хату

шчыра запрашайце!

 

    На Беларусі хрысціянская абраднасць святкавання Каляд шчыльна пераплецена з народнымі святочнымі звычаямі. Каляды – народнае зiмовае свята, якое людзі чакалі з нецярплівасцю.

Калядаваць было прынята ў кожнай беларускай весцы. А зараз i ў гарадах можна сустрэць калядоўшчыкаў. Калядоўшчыкі спяваюць песні-калядкі, з пажаданнямі здароўя, багацця і поспеху, віншуюць са святам Нараджэння Хрыстовага і жадаюць гаспадарам ўсялякага дабрабыту. Здаўна  чакалi прыходу таких гасцей, лiчылася, што яны прыносяць шчасце на ўвесь год. 

Вось ў нашым дзiцячым садзе, памятаючы пра гiстарычныя каштоўнасцi, прайшлi калядкiНа свяце дзецi сустрэлiся з Казой, якая ўвасабляе дабрабыт, урадлівасць, багацце, Мядзведзем, Зорканошай, Цыганом, Чортам і Ведзьмай, Гаспадыняй і Гаспадаром. Гучалi беларускія песнi, вершы і загадкi. А з якiм захапленнем дзецi гулялi ў беларускiя народныя гульнiКалядоўшчыкі атрымалi пачастункi i падарункi. Настрой ва ўсiх быў цудоўны!

 




Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Наши будни

Соседние подразделы:
По знакомым дорожкам
Физкультурно-оздоровительная работа

| Вернуться на исходную страницу