
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка
Беларуская мова - самая старажытная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры.
Праца педагагічнага калектыву нашай установы накіравана на выхаванне патрыятызму ў маленькіх грамадзян, фарміраванне павагі да роднай мовы, сваёй краіны.
"Квітней наша родная мова!” - пад такім дэвізам прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Было прыемна назіраць, як з самай раніцы чулася родная мова: “добрай раніцы”, “дзякуй”, “калі ласка”.
Дзеці з радасцю ўдзельнічалі ў цікавых мерапрыемствах: тэматычных гутарках, драматызацыі казкі "Зайкава хата", гулялі ў народныя гульні ("Шэры кот", "Гарлачык", чыталі вершы пра родную мову.
З дзецьмі былі праведзены гутаркі аб значнасці роднай мовы для кожнага чалавека, дыдактычныя гульні "Размаўляем па-беларуску", “Моўны дэтэктыў".
Для бацькоў былі падрыхтаваны інфармацыйныя панарамы, у якіх былі размешчаны практычныя парады аб тым, якія кнігі на беларускай мове можна прачытаць дзецям у вольны час, як навучыць дзяцей размаўляць на беларускай мове.
Паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа падчас розных відаў творчасці, узнавіць назвы знаёмых з’яў, аб’ектаў і прадметаў на беларускай мове, выхоўваць пачуццё любові і зацікаўленнасці да роднага слова - гэта мэта правядзення тэматычнага дня беларускай мовы.

