
У сучасным адукацыйным працэсе важна не проста знаёміць дзяцей з новымі словамі, а рабіць гэта праз жывыя ўражанні, гульню, літаратуру і дзіцячую творчасць.
Асабліва каштоўным ў рамках «Слова тыдня» стала тое, што дзеці не толькі знаёміліся з новымі словамі, але і ўключалі іх у сваю творчасць. Выхаванцы стваралі «Восеньскія замалёўкі», у якіх перадавалі прыгажосць восеньскай прыроды, колеры лісця, змены надвор’я. Падчас разглядання работ дзеці падбіралі прыметнікі да слова «восень»: залатая, дажджлівая, шчодрая, ціхая, сумная, прыгожая. Такім чынам новыя словы замацоўваліся ў маўленні праз асабістыя ўражанні дзяцей.
Яшчэ адным яркім момантам стала калектыўная аплікацыя, у якой дзеці разам стваралі вобраз восені з лістоў. Падчас работы выхавацель звяртаў увагу на словы тыдня: ураджай, кошык, праца, цуд, лістапад, дождж. Дзеці вучыліся дамаўляцца, дапамагаць адно аднаму і тлумачыць, што яны робяць і чаму.
Завяршэннем стала складанне апавядання «Восень». Дзеці па чарзе дапаўнялі апавяданне сваімі сказамі, выкарыстоўваючы словы тыдня і ўласныя назіранні. Напрыклад: «Восенню часта ідзе дождж. Лістапад - гэта месяц, калі лісце ападае. У садзе людзі збіраюць ураджай у кошыкі. Такая работа развівае звязнае маўленне, уменне выказваць думку, слухаць іншых і аб’ядноўваць асобныя сказы ў цэласны тэкст.
Гэтыя віды дзейнасці дапамаглі зрабіць слова не абстрактным, а жывым і асабіста значным для кожнага дзіцяці: яно пражыта праз малюнак, калектыўную творчасць і ўласнае апавяданне.
Восень - гэта цудоўная пара. Ляцяць павуцінкі, дрэвы зіхацяць золотам і чырванню. Так і хочацца намаляваць гэту прыгажосць.
Дзеці дасканальна пазнаёміліся з словам "Восень" і адчулі яе настрой: слухалі казкі, рабілі незвычайныя аплікацыі, адгадвалі загадкі.