| Вернуться на исходную страницу

Наши будни

Старшая группа интегрированного обучения и воспитания

Для дзяцей старэйшай групы інтэграванага навучання і выхавання ў нашай установе быў арганізаваны "Восеньскі кірмаш", задачамі якога сталі:

- далучаць выхаванцаў да народнага мастацтва, беларускіх традыцый, да нацыянальнай культуры праз беларускую мову, народныя гульні:

- развіваць кругагляд дзяцей, выклікаць станоўчыя эмоцыі:

- выхоўваць пачуцце любові да роднага краю, творчыя адносіны да розных відаў музычнай дзейнасці.

Дзеці з задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні, спявалі народныя песні, танцавалі беларускія танцы, расказвалі вершы на роднай мове, імправізавалі на музычных інструментах.

Выхаванцы пабывалі на сапраўдным кірмашы, працягнулі знаемства з гліняным посудам, здобнымі  і тканымі беларускімі вырабамі, лялькамі – прыгажунямі. Мерапрыемства пакінула ў сэрцах дзяцей і педагагічнага калектыву мноства ўражанняў і станоўчых эмоцый.

 




Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Наши будни

Соседние подразделы:
По знакомым дорожкам
Физкультурно-оздоровительная работа

| Вернуться на исходную страницу