| Вернуться на исходную страницу

Наши будни

У нас "Восеньскі Кірмаш"!

У нашай установе дашкольнай адукацыі прайшла восеньская забава для дзяцей Восеньскі Кірмаш. Гэта ўжо добрая традыцыя - праводзіць кірмаш у пачатку лістапада – самы спрыяльны час года, шчодры на ўраджай і на апошнія цёплыя сонечныя промні.

 Канцэпцыя свята была накіравана на далучэнне дзяцей да культурных каштоўнасцей сваёй краіны, выхаванне патрыятычных адносін да Радзімы.

Гэты дзень па-сапраўднаму стаў святам для ўсіх. Выхаванцы старэйшых груп разам з музычным кіраўніком падрыхтавалі некалькі нумароў: вясёлы аркестр, тэматычныя вершы, меладычныя песні. Гучала вяселая музыка, чуліся жарты, а колькі ўсяго было на прылаўках, якія дапамаглі накрыць бацькі разам з выхавацелямі нашага дзіцячага сада. Усю гэту святочную атмасферу падтрымлівалі сапраўдныя Гаспадар і Гаспадыня.

Наш Восеньскі Кірмаш прайшоў весела і займальна.

Свята скончылася пачастункамі і выдатным настроем!

 




Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Наши будни

Соседние подразделы:
По знакомым дорожкам
Физкультурно-оздоровительная работа

| Вернуться на исходную страницу