У нашай установе дашкольнай адукацыі прайшла восеньская забава для дзяцей “Восеньскі Кірмаш”. Гэта ўжо добрая традыцыя - праводзіць кірмаш у пачатку лістапада – самы спрыяльны час года, шчодры на ўраджай і на апошнія цёплыя сонечныя промні.
Канцэпцыя свята была накіравана на далучэнне дзяцей да культурных каштоўнасцей сваёй краіны, выхаванне патрыятычных адносін да Радзімы.
Гэты дзень па-сапраўднаму стаў святам для ўсіх. Выхаванцы старэйшых груп разам з музычным кіраўніком падрыхтавалі некалькі нумароў: вясёлы аркестр, тэматычныя вершы, меладычныя песні. Гучала вяселая музыка, чуліся жарты, а колькі ўсяго было на прылаўках, якія дапамаглі накрыць бацькі разам з выхавацелямі нашага дзіцячага сада. Усю гэту святочную атмасферу падтрымлівалі сапраўдныя Гаспадар і Гаспадыня.
Наш Восеньскі Кірмаш прайшоў весела і займальна.
Свята скончылася пачастункамі і выдатным настроем!



























