У рамках рэспубліканскай акцыі «Слова Тыдня» ў нашым дзіцячым садку цэлы тыдзень быў прысвечаны слову Восень. Але галоўным днём стала беларускамоўная пятніца.
У гэты дзень дзеці размаўлялі па-беларуску, знаёміліся з прыказкамі, вершамі і загадкамі пра восень, малявалі дождж, разглядвалі рознакаляровыя лісточкі, гулялі ў народныя гульні. На працягу ўсяго тыдня выхаванцы таксама паглыблялі веды пра роднае слова праз гульні, творчасць і назіранні за прыродай.

























